Педагог дополнительного образования Артюшевская Ирина Валентиновна, объединение по интересам "Земляне"
Беларускія народныя гульні
Кожны народ мае свае самабытныя гульні, якія адлюстроўваюць яго характар, старажытныя звычаі і традыцыі. І беларускі народ тут не з'яўляецца выключэннем. У яго ёсць свае любімые гульні, што захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яны цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людей, кліматычнымі ўмовамі і геаграфічным становішчам нашай рэспублікі.
Як правіла, буларускія народныя гульні рухавыя, сюжэтна-ролевыя, а таксама сустракаюцца гульні-карагоды.
У большасці такіх гульняў правілы строга не рэгламентуюцца і часцей за ўсё складаюцца самімі ўдзельнікамі. Змест гульняў лёгка засвойваецца, а прастата і варыятыўнасць првілаў, нескладанасць інвентару робяць іх даступнымі для правядзення ў самых разнастайных умовах.
Дарагі сябар, паспрабуй пагуляць у беларускія народныя гульні з малодшымі ці старэйшамі братамі, сёстрамі, далучай да гульні бацькоў.
Пошта
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю памяці, мыслення, кемлівасці, спрытнасці.
Змест гульні: Кожны з удзельнікаў гульні выбірае сабе назву беларускага горада ці назву вёскі. Усе становяцца ў круг, не трымаючыся за рукі. Аднаму з гуляючых – вядучаму – завязваюць вочы, ён выходзіць на сярэдзіну круга і называе два гарады. Ігракі, якія ўзялі сябе гэтыя назвы, павінны памяняцца месцамі: перабегчы ціха, каб той, хто стаіць у крузе, не чуў рухаў і не злавіў іх. Калі ён зловіць – застаецца на сваім. Злоўленнаму завязваюць вочы, і ён становіцца ўсярэдзіну круга. Гульня пачынаецца зноў.
Правіла гульні: 1. Гуляючы, які стаіць у цэнтры круга, павінен ведаць назвы гарадоў і весак, што выбралі іншыя. 2. Мяняцца месцамі ігракі павінны, перабягаючы цераз круг, а не са знешняга яго боку.
Пасадка бульбы
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: мяшочкі з “бульбай” – тэнісныя мяшкі, абручы.
Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасна-сілавых якасцей.
Змест гульні. Гуляючыя дзеляцца на дзве каманды і становяцца ў калоны. Першыя ў калонах – капітаны каманд, яны трымаюць у руках мяшочкі з “бульбай”. На адлегласці 10-12 метраў ад лініі, за якой знаходзяцца каманды, кладуць 8-10 абручоў або малююць кружочкі. Па сігналу капітаны бягуць да абручоў і “садзяць бульбу” па адной у кожны кружочак, затым вяртаюцца назад і передаюць мяшочкі наступным ігракам, якія бягуць “збіраць бульбу”. Перамагае каманда, якая здолее “пасадзіць” і “сабраць бульбу” хутчэй.
Правіла гульні:
1. Гульцы не павінны выходзіць за лінію без мяшочка.
2. Калі “бульбіна” ўпала, яе трэба падняць, а затым бегчы.
3. “Садзіць бульбу” дазваляецца толькі ў кружкі ці абручы (лункі).
Шэры кот
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: садзйнічае развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакціі.
Змест. Гуляючыя выбіраюць “ката” по лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
“Мышы” становяцца за “катом” у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж “катом” і “мышамі” ідзе размова: - Ёсць мышы ў стозе? – Ёсць! – Баяцца ката? – Не! – А я, катафей, разганю ўсіх мышэй!
“Мышы” разбягаюцца, а “кот” іх ловіць.
Правіла гульні: гульцы павінны знаходзіцца ў калонне да слоў: “… разганяю ўсіх мышэй” і дакладна, выразна вымаўляюць тэкст.
Краж У.М., Трубчык В.В. Беларускія народныя гульні. Вычэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, “Перамога”, 2003
разгарнуць » / « згарнуць