Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.07.20

Лета-мікс: працягвае сваю працу атрад Цэнтра "Ранак"

На базе ДУА "Сярэдняя школа №25 г.Мінска" працягвае сваю працу атрад Цэнтра "Ранак" для юных жыхароў Маскоўскага раёна. Дзецям падабаецца, што, нягледзячы на ​​вакацыі, яны не растаюцца са сваімі аднагрупнікамі - сябрамі з гурткоў Цэнтра "Ранак". А бацькі задаволеныя, што цэлы дзень могуць быць спакойныя за сваіх дзяцей.

Для рабят арганізавана трохразовае харчаванне - сняданак, абед і падвячорак. Для выхаванцаў атрада арганізуюцца гульні на дзіцячай пляцоўцы, спартыўныя спаборніцтвы, гульнявыя праграмы.

Дзеці з задавальненнем ідуць раніцай у лагер, ведаючы, што іх чакае яшчэ адзін цікавы і вясёлы дзень адпачынку.

Раздзелы сайта