Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.11.2020

Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Мурляндзія» ЦДАДіМ «Ранак» далучыліся да праекту «Лесаманія» і прынялі ўдзел у яркім і карысным інтэрактыўным ўроку

12 лістапада ў аб'яднанні па інтарэсах «Мурляндзія» быў праведзены экалагiчны ўрок «Лесаманiя». Мэта занятка: сфармаваць у дзяцей беражлівыя адносіны да лясоў і навучыць іх навыкам адказнага выбару і выкарыстання прадукцыі з драўніны.

У ходзе занятка педагог дадатковай адукацыі Мамчур Галіна Віктараўна прадэманстравала анімаваную прэзентацыю, распавяла легенду, якая ляжыць у аснове ўрока i пагружае дзяцей у праблему знiкнення лясоў.

З дапамогай рухомай мiнi-гульні вучнi ўсведамiлi, як шмат прадукцыi з драўнiны яны выкарыстоўваюць у паўсядзёным жыццi. Дзецi зрабiлi «Лясную газету-маланку», а напрыканцы занятка гульня «Раўналессе» пазнаёмiла іх з адказнымі спосабамi выбару i выкарыстання прадукцыi з драўнiны з мэтай захавання лясоў.

Далучайцеся да ўрока і адчуйце, што значыць сапраўдная «Лесаманія»! падрабязней пра праект тут

Разделы сайта